Клімавіцкі павет () — адміністрацыйная адзінка Магілёўскай губерні Расійскай імперыі і Гомельскай губерні РСФСР з канца 18 ст. да канца 1923 г.

Гісторыя Утвораны ў 1772 г. як Мілаславіцкі павет у складзе Магілёўскай губерні. У 1777 г. правінцыя ліквідавана, цэнтр павета перанесены ў г. Клімавічы з в. Мілаславічы, павет перайменаваны. У 1796 г. — ліквідаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Беларускай губерні. У 1802 г. адноўлены пры аднаўленні Магілёўскай губерні.

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкаміГісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550, с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля..

З 1919 г. — у складзе Гомельскай губерні РСФСР. З 1923 г. аб'яднаны з Чэрыкаўскім паветам у Калінінскую акругу з цэнтрам у г. Клімавічы.

Воласці Бялынкавіцкая Бярозкаўская Забялышынская Загусцінская Касцюковіцкая горад Клімавічы Машэўская Мілаславіцкая Надзейкавіцкая Роднянская Хатовіжская Хоцімская Ціманаўская Шумяцкая Ураднікі павета Клімавіцкія павятовыя маршалкі

Спасылкі Клімавіцкі павет. Спіс воласцяў, населеных пунктаў Асноўныя рэвізскія казкі па Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні Клімавіцкі павет (карта 1790 года) Геаграфічны паказальнік

Катэгорыя:Клімавічы Катэгорыя:Паветы Магілёўскай губерні Катэгорыя:Паветы Гомельскай губерні