Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae) — сямейства папарацей, адзінае ў парадку Ophioglossales.

Апісанне

Сучасныя папараці, паходзяць, верагодна, непасрэдна ад раўнаспоравых форм палеазойскіх анеўрафітапсід. Вужоўнікі — самы своеасаблівы клас папарацей, іх сучасныя прадстаўнікі па шэрагу прыкмет значна адрозніваюцца ад тыповых папарацей. Выдзяляюць роды: , , . Нешматлікасць відаў указвае на старажытнасць гэтай групы.

Арэал і экалогія

Большасць відаў вужоўніка прымеркавана да тропікаў, прадстаўнікі роду сустракаюцца ў трапічных лясах усходняга паўшар’я, а — большай часткай у паўночна-ўмеранай зоне. Нягледзячы на старажытнасць, вужоўнікавыя прымеркаваны не толькі да заценяных лясоў, але растуць на лугах, балотах, у тундравых супольніцтвах.

Зноскі

Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6.

Спасылкі

Катэгорыя:Сямействы раслін