Ко́лескае — возера ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 55 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Брагін, за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Верхнія Жары, на пойме Дняпра.

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,95 км.

Возера старычнае, серпападобнай формы. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі хмызняком. Берагавая лінія звілістая. На поўначы шматлікія вузкія залівы.

Літаратура

 — С. 53.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Брагінскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра