Лаксэльв (, , ) — горад на поўначы Нарвегіі, адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Порсангер у фюльке Фінмарк. Насельніцтва паводле даных на студзень 2011 года складае 2206 чалавекStatistisk sentralbyrå.
За 1,5 км ад горада маецца аэрапорт, які злучае Лаксэльв з такімі гарадамі поўначы Нарвегіі як Кіркенес, Тромсё, Алта і інш. Акрамя таго, праз Лаксэльв праходзіць Еўрапейскі маршрут E06, які злучае горад з поўднем Нарвегіі, а таксама з горадам Кіркенес на ўсходзе. Маюцца некалькі крам і супермаркетаў, а таксама 2 атэлі. Развіты турызм, звязаны ўлетку з лоўляў ласося, а ўзімку — з катаннем на лыжах.
З 1981 года ў Лаксэльве знаходзіцца галоўны офіс газеты Ságat («Навіны»), матэрыялы якой у значнай ступені прысвечаны саамскай тэматыцыSágat // Store Norske Leksikon..
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт муніцыпалітэта Порсангер Лаксэльв Катэгорыя:Фінмарк