Плоскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 5 км на ўсход ад вёскі Белеўцы, у басейне ракі Бярэжа.

Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,08 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Найбольшая глыбіня 5,0 м, сярэдняя — 3,1 м. Аб’ём вады ў возеры 1,77 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Плошча вадазбору 3 км².

Возера знаходзіцца ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня» (створаны ў 1968 годзе). Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з возерам Доўгае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Дзісны Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна