Латкоўскае — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 12 км на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Латкова. Адносіцца да басейна ракі Будавесць.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. Плошча вадазбору 3,32 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, спадзістыя, разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Вакол возера вузкая забалочаная пойма. Возера злучана ручаём з ракой Будавесць. У паўночнай частцы ручай з невялікага возера без назвы.

У возеры водзяцца лешч, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна