Любітава — возера ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, за 54 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Брагін, каля вёскі Верхнія Жары, на правабярэжнай пойме Дняпра.

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 4,7 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 10 км.

Возера старычнае, серпападобнай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад хмызняком, на захадзе разараныя.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Брагінскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра