Дуб — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, на мяжы з Літвой, за 37 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля вёскі Запур’е, у басейне ракі Нёман.

Плошча паверхні 0,35 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км.

Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 8—10 м (на поўдні і ўсходзе 2—3 м), парсалі лесам і хмызняком, на поўдні ўчасткамі разараныя. Дно выслана сапрапелем.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Азёры Літвы