Ке́йлар Анто́ніа На́вас Гамбо́а (; нар. , Сан-Ісідра, Коста-Рыка) — костарыканскі футбаліст, брамнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Клубная кар’ера Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Сапрыса» ў 2005 годзе. Разам з клубам станавіўся шматразовым чэмпіёнам краіны, з’яўляючыся пры гэтым асноўным брамнікам каманды. У ліпені 2010 года Навас падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Альбасетэ». У сваім першым сезоне за клуб прапусціў толькі 6 гульняў чэмпіянату ў Сегундзе. Паводле вынікаў сезона клуб вылецеў з розыгрышу.
У сезоне 2011/12 ігрок быў аддадзены ў арэнду ў клуб Ла Лігі ў каманду «Левантэ»Keylor Navas, cedido al Levante. Fichajes.. Дэбютаваў за клуб 13 мая 2012 года, выйшаўшы на пляцоўку ў апошнім туры чэмпіянату ў матчы супраць «Атлетыка» з Більбаа. Клуб атрымаў перамогу ў тым матчы з лікам 3:0Ghezzal helps Levante secure European place. ESPN Soccernet.. Пасля гэтага брамнік здолеў апярэдзіць Густава Мунуа ў барацьбе за месца ў браме, стала гуляючы ў асноўным складзе каманды.
3 жніўня 2014 года «Рэал» аб’явіў пра пераход у яго склад Наваса за 10 млн еўра. Брамнік падпісаў з мадрыдскім клубам 6-гадовае пагадненнеOfficial statement: Keylor Navas. RealMadrid.com.. Першы час быў другім брамнікам пасля Ікера Касільяса, пасля стаў асноўным брамнікам мадрыдцаў. У сезоне 2018/19 стаў саступаць месца ў аснове Цібо Куртуа.
У верасні 2019 года перайшоў у «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы кантракт на 4 гады. У адваротным кірунку адправіўся Альфонс АрэалаКейлор Навас перешел в «ПСЖ», «Реал» арендовал Ареоля. by.tribuna.com.. Спачатку быў асноўным брамнікам парыжан, у сезоне 2021/22 змагаўся за месца ў складзе з Джанлуіджы Данарумам, у сезоне 2022/23 новы галоўны трэнер «Пары Сен-Жэрмен» Крыстоф Гальцье пакінуў Наваса другім брамнікам.
У студзені 2023 года на правах арэнды далучыўся да англійскага «Нотынгем Форэст», дзе гулўя да канца сезона 2022/23.
Міжнародная кар’ера У жніўні 2006 года Навас быў выкліканы ў склад зборнай Коста-Рыкі на таварыскі турнір у Еўропе, аднак першыя матчы за зборную Кейлар правёў толькі праз два гады. На чэмпіянаце свету брамнік дэбютаваў у 2014 годзе ў Бразіліі, дзе быў асноўным брамнікам. Паказваючы добрую гульню, Навас дапамог Коста-Рыцы выйсці ў чвэрцьфінал, дзе лацінаамерыканцы саступілі зборнай Нідэрландаў у серыі пенальціNetherlands 0-0 Costa Rica. BBC Sport.
Дасягненні «Сапрыса»: Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2005 Чэмпіён Коста-Рыкі: 2006, 2007, 2007 (а), 2008 (к), 2008 (а), 2010 (к)
«Рэал» Мадрыд: Чэмпіён Іспаніі: 2017 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2017 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2015/16, 2016/17, 2017/18 Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2014, 2017 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (4): 2014, 2016, 2017, 2018
«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (2): 2020, 2022 Уладальнік Кубка Францыі (2): 2020, 2021 Уладальнік Кубка французскай лігі: 2020 Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2020, 2022
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Коста-Рыкі Катэгорыя:Ігракі зборнай Коста-Рыкі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сапрыса Катэгорыя:Ігракі ФК Альбасетэ Катэгорыя:Ігракі ФК Левантэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Нотынгем Форэст