Глабальнае зацьменне () — эфект, выкліканы прыродным (вулканізм) і тэхнагенным забруджваннем атмасферы пылавымі і іншымі часціцамі, у выніку чаго колькасць выпраменьвання Сонца, якая трапляе на паверхню Зямлі, памяншаецца. Эфект моцна залежыць ад геаграфічнага становішча, але агулам па Зямлі складае парадку 5 % за 1960—1990. Глабальнае зацьменне выклікае астуджэнне паверхні, гэта значыць часткова кампенсуе глабальнае пацяпленне, выкліканае парніковым эфектам.

Лічыцца, што глабальнае зацьменне выклікана, у першую чаргу, утварэннем кропелек воблакаў вакол часціц, якія служаць цэнтрамі кандэнсацыі.

Наступствы Агульнае астуджэнне планеты. Памяншэнне выпаральнасці. Пераразмеркаванне цяпла на планеце. Узмацненне глабальнага пацяплення неўзабаве пасля таго, як значная частка антрапагенных выкідаў рэчываў, якія зацямняюць Сонца, спыніцца. Пры гэтым такое ўзмацненне, верагодна, можа запусціць больш магутныя працэсы, якія ўзмацняць глабальнае пацяпленне: самаадвольны выкід дзясяткаў мільярдаў тон метану з-пад мелкаводдзяў Арктыкі і вечнай мерзлаты.

Катэгорыя:Кліматалогія Катэгорыя:Змяненне клімату Катэгорыя:Забруджванне