Рымскі кліматычны оптымум — кароткі адрэзак субатлантычнага перыяду, які ахоплівае час з пачатку кіравання Актавіяна да прыкладна 400 г. н.э. Мяккі клімат спрыяў росквіту буйных імперый. Менавіта на гэты перыяд прыпадае максімальнае пашырэнне Рымскай імперыі.

Клімат Еўропы пацяплеў у параўнанні з папярэднім перыядам на 1—2 °CBehringer (2007), S. 258.. Клімат быў, верагодна, гарачым, але не сухім. Тэмпература прыкладна адпавядала сучаснай, а на поўнач ад Альпаў была нават вышэйшая за сучасную. У Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе панаваў больш вільготны клімат.

Кліматычным маркерам служыць распаўсюджванне цеплалюбнага прадстаўніка клаповых Heterogaster urticae, які падчас рымскага оптымуму быў выяўлены нават на тэрыторыі ЁркаBehringer (2007), S. 108.. Тэмпература для гэтага перыяду рэканструюецца пакуль з вялікай асцярожнасцю.

Адступленне альпійскага глетчара палепшыла праходнасць альпійскіх перавалаў і дазволіла рымлянам заваяваць Галію, Ніжнюю і Верхнюю Германію, Рэцыю і Норык, якія былі ўключаны ў склад імперыі. Пачынаючы з 280 г. н.э. у Германіі і Брытаніі пачынаецца культывацыя вінаграда і вытворчасць віна.

У Паўночнай Еўропе расце колькасць насельніцтва, у сувязі з чым готы, гепіды і вандалы ў II—III стст. пачынаюць рухацца на поўдзень у пошуках новых земляў для пражывання. Першапачаткова яны пранікаюць на тэрыторыю Карпатаў і Прычарнамор’е.

За рымскім оптымумам прыйшоў кліматычны песімум ранняга Сярэднявечча. Новае пацяпленне ў Паўночным паўшар’і наступіла праз некалькі стагоддзяў, падчас сярэдневяковага кліматычнага оптымуму.

Літаратура Wolfgang Behringer: Kulturgeschichte des Klimas. C. H. Beck, München 2007, ISBN 978-3-406-52866-8, S. 86-90.

Катэгорыя:Антычнасць Катэгорыя:Старажытны Рым Катэгорыя:Гісторыя клімату