Прагерма́нская мова — гіпатэтычна адноўленая мова-продак германскіх моў.
Прарадзіма
Да распаду праіндаеўрапейскай моўнай супольнасці продкі германцаў (разам з продкамі славян і балтаў) уваходзілі ў лік плямён, якія адносяцца да археалагічнай культуры баявых тапароў. У эпоху бронзавага веку, пачатак і завяршэнне працэса выдзялення прагерманскай мовы прыкладна адпавядае па часе існаванню на тэрыторыі Паўднёвай Скандынавіі і Ютландскага паўвострава археалагічнай культуры нардычнага бронзавага веку (IV—VI перыяды адпавядаюць 1100—530 гадам да н.э.).
У сярэдзіне I тысячагоддзя да н.э. носьбіты прагерманскай мовы насялялі паўднёвую Скандынавію, Данію, Шлезвіг-Гольштэйн, Мекленбург і прылеглыя вобласці. К пачатку нашай эры яны рассяліліся на поўдні ад Фландрыі да Віслы, сутыкнуўшыся з кельтамі.
Носьбітаў позняй прагерманскай мовы звычайна звязваюць з культурамі так званага дарымскага жалезнага веку (па класіфікацыі О. Мантэліуса), сярод якіх вядучае месца занімала ястарфская культура.
Лінгвістычная характарыстыка
Фанетыка і фаналогія
Зычныя
+ Прагерманскія зычныяЗычныяГубныяЗубныяЗаднеязычныяЛабіявелярныяГлухія выбухныя ці pp ці tt ці kk Глухія фрыкатыўныя ці ff ці θθ ці ці Звонкія , b ці bb , d ці dd , g ці gg ці gʷНасавыя ці mm ці nnСпіранты ці ssПлаўныя і паўгалосныя ці rr, ll ці jj ці ww
Самымі важнымі фанетычнымі змяненнямі, перажытымі прагерманскай мовай, былі закон Грыма і закон Вернера.
Простыя галосныя
+Прагерманскія галосныяПярэдняга радаСярэдняга радаЗадняга радаВерхняга пад'ёму Верхне-сярэдняга пад'ёму ( = ē²) Ніжне-сярэдняга пад'ёму ( = ē¹)Ніжняга пад'ёму
У прагерманскай было чатыры кароткія галосныя (i, u, e, a) і чатыры ці пяць доўгіх (ī, ū, ē, ō і, магчыма, ǣ). Праіндаеўрапейскія a і o супалі ў прагерманскім a, праіндаеўрапейскія ā і ō супалі ў прагерманскім ō. і ē таксама запісваюцца як ē¹ і ē²; ē², магчыма, не было асобнай фанемай і рэканструюецца толькі для невялікай колькасці слоў.
Дыфтонгі Вынікам супадзення a і o, ā і ō стала страта прагерманскай мовай дыфтонгаў *oi, *ou, *āi і *āu, якія супалі з *ai, *au, *ōi, *ōu адпаведна. Акрамя таго, монафтангізаваўся дыфтонг *ei, які даў *ī. Такім чынам, у прагерманскай мове на позніх стадыях яе існавання было толькі чатыры дыфтонгі.
Лёс складовых санорных Індаеўрапейскія складовыя санорныя ў прагерманскай мове складовасць страцілі, распаўшыся на спалучэнні un, um, ur, ul.
Націск У прагерманскай мове свабодны індаеўрапейскі націск у пэўны перыяд змяніўся фіксаваным на першым складзе. Тым не менш, некаторыя звесткі пра месца націску ў прагерманскіх словах можна пачэрпнуць дзякуючы закону Вернера. Гэтыя звесткі адпавядаюць ведыйскім і старажытнагрэчаскім даным.
Марфалогія
Назоўнік У прагерманскай мове назоўнікі змяняліся па двух ліках і шасці склонах (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны і творны). Як і ў праіндаеўрапейскай, існавала тры роды: мужчынскі, жаночы і ніякі. Скланенне ў цэлым працягвала індаеўрапейскае, хоць і назіраецца некаторае спрашчэнне. Скланенне дзялілася на тыпы ў залежнасці ад тэматычнага галоснага: -a-, -ō-, -n-, -i-, і -u-. Першыя тры былі асабліва прадуктыўныя і паслужылі асновай для фарміравання скланення прыметнікаў; астатнія праяўлялі тэндэнцыю да зліцця з імі. Унутры тыпаў на -a- і -ō- былі падтыпы на -ja- і -wa-, і -jō- і -wō адпаведна. Указаныя падтыпы неспрадвечныя, яны выдзеліліся ў выніку фанетычных змен. Унутры тыпу на -n- таксама выдзяляюцца падтыпы: -ōn- (лексемы мужчынскага і жаночага родаў), -an- (сярэдняга) і -īn- (жаночага, у асноўным, адцягненыя). Апроч таго, выдзяляецца тып скланення на зычны, у які ўваходзіла невялікая колькасць назоўнікаў на -er, сярэдняга роду на -z-, дзеепрыметнікі цяперашняга часу і некаторыя назоўнікі на -nd-.
Назоўнікі на -a- Назоўнікі на -i- Адз.л. Мн.л. Адз.л. Мн.л. Назоўны *wulfaz *wulfōs, -ōz *gastiz *gastijiz Родны *wulfisa, -asa *wulfōn *gastisa *gastijōn Давальны *wulfai, -ē *wulfamiz *gastai *gastī Вінавальны *wulfan *wulfanz *gastin *gastinz Творны *wulfō *gastī Клічны *wulfa *gasti
Дзеяслоў У прагерманскай было ўсяго два часы (прошлы і цяперашні) і тры лады (абвесны, загадны і ўмоўны). Акрамя таго, у дзеяслова была форма інфінітыва.
Спражэнне дзеяслова beranan «несці»: асоба/лік адзіночны множны 1-я *berō «я нясу» *beromiz «мы нясём» 2-я *beriz «ты нясеш» *beriþ «вы несяце» 3-я *beriþ «ён, яна, яно нясе» *beranþ «яны нясуць»
Сінтаксіс У параўнанні з праіндаеўрапейскім станам прагерманскі сінтаксіс змяніўся мала. Па-ранейшаму асноўным парадкам слоў быў SOV, прыметнік ставіўся перад назоўнікам, працягваў дзейнічаць закон Вакернагеля.
Лексіка Слоўнікавы фонд прагерманскай мовы нясе ў сабе сляды кантактаў прагерманцаў з суседнімі народамі: рымлянамі, кельтамі, славянамі.
Антуан Мейе меркаваў, што эпоха інтэнсіўных кельцка-германскіх кантактаў прыходзіцца на V—III стст. да н. э. У гэты час германцы запазычылі такія словы, як: *ambaxtaz «слуга», *īsarnan «жалеза» < пракельц. *īsarno-, *lēkjaz «урач» < пракельц. *lēgi- (паводле альтэрнатыўнай этымалогіі, узыходзіць да прагерм. *lekan- «цячы, працякаць»), *rīkz «кароль» < пракельц. *rēg-, *brunjōn «нагруднік», *gīslaz «залог» (паводле альтэрнатыўнай этымалогіі, узыходзіць да ), *walxaz «чужаземец» (запазычана з назвы племені волькаў), *Rīnaz «Рэйн».
Некаторая колькасць слоў была запазычана прагерманцамі з латыні, у асноўным яны адносяцца да гандлёвай дзейнасці: *Rūmōnīz «рымляне», *pundan «фунт», *katilaz «кацёл», *kaup- «купляць»
Зноскі
Літаратура Арсеньева М. Г., Балашова С. П., Берков В. П., Соловьёва Л. Н. Введение в германскую филологию. — М: ГИС, 2006. Мейе А. Основные особенности германской группы языков. — М: УРСС, 2010. Bennett W. H. An Introduction to the Gothic Language. — New York: Modern Language Association of America, 1980. Campbell A. Old English Grammar. — London: Oxford University Press, 1959. Krahe H., Meid W. Germanische Sprachwissenschaft, в 2-х томах. — Berlin: de Gruyter, 1969. Orel V. A Handbook of Germanic Etymology. London: Brill, 2003. Plotkin V. The Evolution of Germanic Phonological Systems: Proto-Germanic, Gothic, West Germanic, and Scandinavian. — Lewiston: Edwin Mellen, 2008. The Indo-European Languages // под ред. Ramat A., Ramat P. — Routledge, 1998. ISBN 0-415-06449-X.
Спасылкі Кузьменко Ю. К. Ранние германцы и их соседи: Лингвистика, археология, генетика. : Нестор-История, 2011. W.P. Lehmann & J. Slocum (eds.) A Grammar of Proto-Germanic (Online version) Proto-Germanic nominal and pronominal paradigms A dictionary of Proto-Germanic (in German) Charles Prescott. «Germanic and the Ruki Dialects»
Катэгорыя:Прамовы Катэгорыя:Германскія мовы