Лакане́ц — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Матырына, у басейне ракі Ушача.

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,34 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м, сярэдняя — 2,9 м. Даўжыня берагавой лініі 1,24 км. Аб’ём вады ў возеры 0,29 млн м³. Плошча вадазбору 0,75 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на ўсходзе 6—8 м), пераважна спадзістыя, на захадзе невыразныя, парослыя хмызняком. Берагі сплавінныя. На поўначы і ўсходзе берагі нізкія, пясчаныя. Пойма шырынёй 20—200 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, высланае ілам і крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 2—2,3 м. На паўночным усходзе злучана ручаём з возерам Матырына.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна