Дзяды́ () — цыкл рамантычных драм Адама Міцкевіча, апублікаваных у 1822—1860 гадах. Складаецца з чатырох частак: «Дзяды (частка II)» — 1822 «Дзяды (частка IV)» — 1822 «Дзяды (частка III)» — 1832 «Дзяды (частка I)» — 1860, няскончаная

Пачаткова Міцкевіч напісаў I, II, III і IV часткі, аднак апублікаваў толькі дзве часткі (II и IV), якія паводле месца напісання атрымалі назву «віленска-ковенскія». Пад уражаннямі ад паўстання 1830 года Міцкевіч, знаходзячыся ў Дрэздэне, напісаў і апублікаваў III частку, якая атрымала «дрэздэнскіх Дзядоў». Няскончаны рукапіс I часткі быў знойдзены толькі пасля смерці аўтара.

Змест Часткі звязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у II частцы, згаданы Густавам у IV частцы і паказаным у IX сцэне III часткі. У творы змешчаны пэўныя аўтабіяграфічныя звесткі, ідэі рамантызму, звязанага з народавольніцкай барацьбой пад расейскім падзелам.

У II частцы апісваецца абрад дзядоў, падчас якога перад яго ўдзельнікамі з’яўляюцца духі памерлых, якія просіць дапамогі ў жывых. Па словах Міцкевіча, у народных забабонах прасочваецца «маральная ідэя, вобразна выяўленая простым людам». Апрача драм, у склад II часткі ўваходзіць верш «Упыр», пачаткова публікаваны асобна.

Частка IV — гісторыя Густава, які скончыў жыццё самагубствам з-за кахання. IV частка стала мастацкім адлюстраваннем няшчаснага кахання паэта да яго «рамантычнай музы» — Марылі Верашчакі.

У III частцы Дзядоў Міцкевіч звярнуўся да іншых падзей перыяду маладосці — да арышту і турэмнага зняволення па справе філаматаў у 1824 годзе. Сам паэт «зашыфраваны» тут пад імем Конрада.

Беларускія пераклады Паэма перакладзеная на беларускую мову Сержам Мінскевічам (1999) і Кастусём Цвіркам (2001). Адам Міцкевіч. Дзяды = Dziady : паэма (у 2-х тамах) / Перакладчык Серж Мінскевіч, беларуская і польская мовы; камент.: , Серж Мінскевіч. – Мінск : Медысонт, 1999. — ISBN 985-6530-07-5. Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, зроблены ў 1994—1998 гадах да 200-годдзя Адама Міцкевіча.Дзяды (у двух тамах). Адам Міцкевіч // livelib.ru Адам Міцкевіч. Дзяды : паэма / Пер. з пол., [прадм., камент.] Кастуся Цвіркі ; мастак Уладзімір Вішнеўскі. – Мінск : ГА "Беллітфонд", 2001. – 301, с.

Спасылкі «Дзяды» на мове-арыгіналу (польскай) Беларускі пераклад Катэгорыя:Творы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Паэмы Адама Міцкевіча Катэгорыя:П’есы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя творы, перакладзеныя на беларускую Катэгорыя:Паэмы на польскай мове Катэгорыя:П’есы на польскай мове