Ле́шава — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Загор’е, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,044 км². Даўжыня 0,28 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя — 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 0,83 км. Аб’ём вады ў возеры 0,12 млн м³.

Размешчана на забалочанай пойме Чарсцвяцкага возера, з якім на поўначы, усходзе і поўдні мае агульны схіл вышынёй да 15 м. У разводдзе азёры праз пойму злучаюцца.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна