Пярыльнае, Пярыльня — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 8 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Ільюшына, на забалочанай пойме ракі Ушача.

Плошча паверхні 0,056 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 0,975 км. Аб’ём вады ў возеры 0,028 млн м³.

Схілы катлавіны невыразныя, берагі сплавінныя. На поўначы пратокай злучана з ракой Ушача. Істотна зарастае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна