Капшчына (капшчызна, капні пенязі, карчэмныя пенязі) ― піцейны падатак у XV―XVII стст. ў Вялікім Княстве Літоўскім, спаганяемы за выраб і продаж гарэлкі, мёду і піва.
Памер капшчыны
Памер капшчыны вызначаўся штогод вялікім князем Літоўскім, збіраўся раз у год, і вагаўся паміж 30 грошамі і 2, 5 капамі (150 грошаў). Так, да сярэдзіны XVI стагоддзя з кожнай карчмы спаганялася за гандаль мёдам і півам па адной капе (60 грошаў), за гарэлку ― 30 грошаў, з кожнага дыму па 2 пенязь.
Агульнагарадскія зборы Што тычыцца агульных збораў капшчыны па гарадах, то яны былі невялікія: у 1506 годзе Полацк заплаціў 600 кап грошаў, Мінск у 1494 годзе, гэтак жа як і Крычаў у 1504 годзе ― 60 кап, Бабруйск у 1502 ― 30 кап.
У некаторых выпадках вялікі князь адмаўляўся ад падатку на карысць гарадоў, ваяводаў або старастаў.
Пераход на чопаў падатак З сярэдзіны XVI стагоддзя капшчына ў мястэчках і магнацкіх уладаннях адмерла, з-за раздачы піцейных устаноў на водкуп у прыватныя рукі. У каралеўскіх гарадах захоўвалася да XVIII стагоддзя ў выглядзе чопавага падатку на гарэлку, піва і мёд, які перавышаў ўсе астатнія падаткі разам узятыяНГАБ, фонд 1928, оп. 1, справа № 189. Калекцыя старадаўніх інвентарэй іменій. 17 старонак. Тарыф дымоў і чопавага збору па Пінскаму павету Брэстскага ваяводства. 1775.
Літаратура Бершадский С. А. Литовские евреи. История их юридического и общественного положения в Литве от Витовта до Люблинской унии. 1388—1569 г. — СПб. 1883. — 517 с. Торгівля на Україні ХIV — середина ХVII століття: Волинь і Наддніпрянщина. ― К., 1990 Енциклопедія історії України: Т. 4: Ка-Ком / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: В-во «Наукова думка», 2007. ― 528 с.: іл. Грушевський М. Історія України-Руси: В 11 т., 12 кн. / М. Грушевський. — К., 1995. — Т.6: Життє економічне, культурне, національне XIV—XVII віків. — 1995. — 680 с Котляр М. Ф. Торгівля на Україні в XIV—XV ст. // Украински історичны журнал — 1975. — № 1. — С. 38 — 47 Ващук Д. Деякі системи оподаткування у Київській землі (друга половина XV — перша третина XVI ст.) // Наукові праці Кам’янець-Подільського державного університету. Історичні науки. — Кам’янець-Подільський, 2005. — Т.14. На пошану академіка І. С. Винокура. — С. 149—160 Shorr M. Organizacya Żydow w Polsce od najdawniejszych czasów az do roku 1772 // Kwartalnyk Historyczny, 1899. — R.13. — S. 492—503
Катэгорыя:Падаткаабкладанне Катэгорыя:Фінансы Катэгорыя:Дзяржаўная эканоміка Катэгорыя:Гісторыя падаткаабкладання Катэгорыя:Падаткаабкладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім