Бабіна — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 0,7 км на ўсход ад вёскі Бортнікі 1-я, у басейне ракі Ула.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,22 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км.

Размешчана за 0,2 км на захад ад азёр Калодна і Лешна. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам. На поўначы забалочаная пойма шырынёй 50—100 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Улы