Запольскае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 11 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Заполле, у басейне ракі Свячанка.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Плошча вадазбору 56,1 км².

Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, разараныя. Берагі высокія, на асобных участках зліваюцца са схіламі катлавіны. Праз возера цячэ рака Свінка.

Літаратура

Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Улы