Іван Ме́штравіч (), (,, Урполье, Аўстра-Венгрыя (цяпер Харватыя) — , Саўт-Бенд, штат Індыяна) — харвацкі скульптар і архітэктар.

Біяграфія Іван Мештравіч нарадзіўся ў 1883 годзе ў Славоніі ў невялікім пасёлку Урполье непадалёк ад Джакава, у сям’і каменячосаў. З дзяцінства адрозніваўся выдатнымі мастацкімі здольнасцямі. Навучаўся спачатку ў Спліце ў Харальда Білініча; потым, у 1901—1905 гадах — у Вене, у Акадэміі мастацтваў. У маладосці Мештравіч займаўся таксама жывапісам, аднак затым сканцэнтраваўся на скульптуры, галоўным чынам, на партрэтнай. Пасля заканчэння вучобы жыў спачатку ў Італіі, затым у Парыжы, дзе пазнаёміўся з Агюстам Радэнам, які высока ацаніў талент маладога скульптара, а таксама з Маёлем і Бурдэлем. Падчас Першай сусветнай вайны быў адным з удзельнікаў Югаславянскага камітэта ў Лондане, які змагаўся за незалежнасць паўднёвых славян ад Аўстра-Венгрыі. Пасля заканчэння вайны вярнуўся на радзіму. У 1922 г. стаў дырэктарам Акадэміі мастацтваў у Заграбе.

На 1920-30-я гады прыйшоўся пік творчай актыўнасці Мештравіча, у гэты час ён стварыў большую частку сваіх знакамітых скульптур. 250px|thumb|right|Маўзалей Мештравіча

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў арыштаваны ўсташамі, — аднак, у 1942 г., пры садзейнічанні Ватыкана, вызвалены і змог з’ехаць у Швейцарыю. у 1947 г. пераехаў у ЗША. У 1954 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. Выкладаў у амерыканскіх універсітэтах. Пахаваны на радзіме, у маўзалеі, праект якога Мештравіч стварыў сам, у вёсцы Атавіцы непадалёк ад Дрніша.

Свой дом у Спліце і размешчаныя ў ім працы аўтар у 1952 завяшчаў рэспубліцы Югаславія. У наш час у ім функцыянуе музей Івана Мештравіча.

Працы Найбольш вядомыя творы Мештравіча:

Помнікі: Гргур Нінскі, Спліт Ёсіп Юрай Штросмаер, Заграб Помнік невядомаму герою на гары Авала, Бялград Манумент перамогі ў крэпасці Калемегдан, Бялград Святазар Мілеціч, Нові-Сад Пётр II Петравіч Негаш, Лоўчан, Чарнагорыя Нікола Тэсла, Бялград і Заграб Марка Маруліч, Спліт Гісторыя харватаў, Народны музей, Бялград (копія перад будынкам Заграбскага ўніверсітэта) Фантан «Крыніца жыцця» ля Харвацкага нацыянальнага тэатра ў Заграбе; Статуі індзейцаў у Гранд-парку, Чыкага Мілая Гойсаліч, Оміш

Збудаванні: Кашталет, перабудаваная Мештравічам старадаўняя сядзіба, Каштала Маўзалей Негаша на гары Лоўчан, Чарнагорыя Маўзалей Мештравічаў, Атавіцы. Маўзалей сямейства Рачыч, Цаўтат

Літаратура Тупицын И. К. Иван Мештрович. — М., 1967.

Спасылкі

Сайт Фонду Мештравіча , Фатаграфіі прац Мештравіча

Катэгорыя:Скульптары Харватыі Катэгорыя:Архітэктары Харватыі Катэгорыя:Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Сірак'юскага ўніверсітэта Катэгорыя:Архітэктары Чарнагорыі