Мацей Ратай (; 19 лютага 1884, Хлопы каля Львова — 21 чэрвеня 1940, Пальміры) — польскі палітык, член Сялянскай партыі.

Біяграфія Выпускнік Львоўскага ўніверсітэта, філосаф. Працаваў настаўнікам у Львове і Замасці. У 1919—1930 і 1934—1935 гадах быў дэпутатам сейма, у тым ліку — у 1922—1928 гадах — маршалам сейма. Двойчы быў выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны: у снежні 1922 года пасля забойства Нарутовіча і ў маі 1926 года пасля адстаўкі Вайцяхоўскага. У 1920—1921 гадах быў таксама міністрам па справах рэлігіі.

Пасля прыгнечання Польшчы ў Вераснёвай кампаніі быў членам падполля. Пасля пачатку нямецкай акупацыі Польшчы ў верасні 1939 года Ратай прадстаўляў Сялянскую партыю ў Пагаджальным камітэце палітычных партый. Актыўна падтрымліваў польскі эмігранцкі ўрад. У сакавіку 1940 года арыштаваны гітлераўцамі, расстраляны ў Кампіноскай пушчы каля вёскі Пальміры ў наваколлях Варшавы разам з іншымі вядомымі палякамі (Янушам Кусацінскім, Давідам Пшапюркам і іншымі спартсменамі, інтэлігентамі і палітыкамі).

У наш час магіла Мацея Ратая знаходзіцца на Пальмірскіх могілках. thumb|300px|Магіла Мацея Ратая на Пальмірскіх могілках

У кіно Збігнеў Замахоўскі («Варшаўская бітва 1920 года») Томаш Заліўскі («Смерць прэзідэнта», «Пераварот», «Адраджэнне Польшчы»)

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Маршалы Сейма Польшчы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Міністры Польшчы Катэгорыя:Расстраляныя ў Польшчы Катэгорыя:Пакараныя смерцю прэзідэнты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці