Помнікі ахвярам Халакоста — мемарыяльныя збудаванні, устаноўленыя ў памяць ахвяр Халакоста — яўрэяў, цыган і іншых меншасцей, якія падвяргаліся пераследу і знішчэнню з боку нацыстаў іх саюзнікаў і калабарацыяністаў у гады Другой сусветнай вайны.
Існуюць тысячы помнікаў, прысвечаныя ахвярам нацысцкіх пераследаў і масавых забойстваў. Новыя помнікі з'яўляюцца штогод. Навукоўцы абагульняюць звесткі пра помнікі ахвярам Халакоста з канца 1960-х гадоў.
Гісторыя Самыя першыя помнікі (напрыклад, у Майданаку ў 1953 годзе і ў памяць паўстання ў Варшаўскім гета ў 1948 годзе) сімвалізавалі супраціў генацыду. Другая хваля стварэння мемарыялаў была прысвечана ахвярам канцэнтрацыйных лагераў, напрыклад у Польшчы ў Асвенціме, у Бельгіі ў Брэендонку і ў Чэхаславакіі ў Тэразіне. У гэтым выпадку ініцыятары сутыкнуліся з праблемай захавання аўтэнтычных аб'ектаў, паколькі многія лагеры былі разбураны ці перабудаваны.
Новы этап, прыкладам якога з'яўляецца мемарыял у Дахау, створаны ў 1950-я гады, характарызуецца тым, што выжылыя працавалі ў цесным кантакце з дзяржаўнымі арганізацыямі і шляхам міжнародных конкурсаў шукалі найлепшыя формы ўвасаблення. Фактычна менавіта ў гэты перыяд былі закладзены асновы падыходу да адлюстравання Халакоста ў мемарыяльных збудаваннях.
Першы мемарыял Халакоста быў створаны ў траўні 1943 года на тэрыторыі канцлагера Майданак. Яўрэйская сімволіка амаль не выкарыстоўвалася ў мемарыялах у канцлагерах да 1960 года, калі маштабы генацыду сталі публічна абмяркоўвацца. Першыя сімвалы былі ўзятыя з пазначэнняў, што прымяняліся ў канцлагерах: калючы дрот, каравульныя вышкі, знакі сегрэгацыі зняволеных. Пасля дадаліся сімвалы больш звязаныя канкрэтна з Халакост: напрыклад, вагоны і рэйкі, якія абазначаюць дэпартацыю, жоўтая зорка, менора і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Sybil Milton. In Fitting Memory: The Art and Politics of Holocaust Memorials / ed. Ira Nowinski. — Wayne State University Press, 1991. — 341 p. — ISBN 9780814320662. James Edward Young. The Texture of Memory: Holocaust Memorials and Meaning. — Yale University Press, 1993. — 398 p. — ISBN 9780300059915.