Багіня дэмакратыі (трад.: 民主女神; піньінь: mínzhǔ nǚshén) — дзесяцімятровая статуя, усталяваная на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне, Кітай падчас падзей на плошчы Цяньаньмэнь 1989 года. Статуя была створана за 4 дні студэнтамі Акадэміі мастацтваў Пекіна з пенапласту, пап'е-машэ і металічнай арматуры. Была знішчана кітайскай арміяй 4 чэрвеня 1989 пры прыгнечанні дэманстрацый. З тых часоў было створана некалькі яе копій, якія знаходзяцца ў розных гарадах свету.
Гл. таксама Помнік ахвярам камунізму
Спасылкі
Катэгорыя:1980-я ў Кітаі Катэгорыя:Славутасці Пекіна Катэгорыя:Дэмакратыя Катэгорыя:Знішчаныя помнікі