Мінская вуліца — вуліца ў Заходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы на тэрыторыі раёнаў Драгамілава, Раменкі, Філёўскі парк і Філі-Давыдкава. Праходзіць ад Вялікай Філёўскай вуліцы да Ламаносаўскага праспекта.

Вуліца названая ў 1958 годзе ў гонар сталіцы Беларускай ССР горада Мінска ў сувязі з яе размяшчэннем на захадзе Масквы.

Да вуліцы прымыкае Парк Перамогі і мемарыяльны комплекс на Паклоннай гары.

Катэгорыя:Вуліцы Масквы