Ра́ймандс Вэ́ёніс (: нар. 15 чэрвеня 1966) — латвійскі палітычны дзеяч, Прэзідэнт Латвіі (2015—2019).

Біяграфія Нарадзіўся 15 чэрвеня 1966 года ў Пскоўскай вобласці РСФСР. Маці — руская, бацька — латыш. Латышская мова — родная, выдатна валодае рускай і добра — англійскай мовамі.

У 1989 годзе скончыў факультэт біялогіі Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Стучкі, педагог.

Шмат гадоў быў міністрам навакольнага асяроддзя і частку з іх — таксама міністрам навакольнага развіцця, пазней — Міністрам абароны Латвіі.

Дэпутат Маданскай думы і 9, 10 Сейма Латвіі.

3 чэрвеня 2015 года падчас галасавання ў Сейме быў абраны Прэзідэнтам Латвіі. З пятай спробы за яго прагаласавалі 55 дэпутатаў з 99.

Жанаты, мае двух дзяцей.

Спасылкі

Раймандс Вэёніс — міністр-«доўгажыхар» Пытанне з прыдзіркай Райманд Вэёніс (відэа)

Катэгорыя:Дэпутаты Дзявятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзясятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Адзінаццатага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дванаццатага Сейма Латвіі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Латвіі Катэгорыя:Міністры абароны Латвіі Катэгорыя:Міністры навакольнага асяроддзя Латвіі Катэгорыя:Міністры рэгіянальнага развіцця Латвіі