Арсен Мікалаевіч Насонаў (27 жніўня 1898, Еўпаторыя — 23 красавіка 1965) — рускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1944).
Біяграфія Скончыў у 1922 годзе Петраградскі ўніверсітэт. Працаваў у Дзяржаўным Эрмітажы, потым у маскоўскай групе Гістарычна-археалагічнага інстытуту АН СССР, Інстытуце гісторыі АН СССР. Вывучаў гісторыю Русі эпохі феадалізму, гістарычную геаграфію, крыніцазнаўства.
Выявіў і даследаваў больш за 1000 старажытных рукапісаў з летапіснымі тэкстамі, выдаў многія рускія летапісы. У працы «Руская зямля і ўтварэнне тэрыторыі старажытнарускай дзяржавы», якая выдадзеная ў 1951, даследаваў Полацкую, Тураўскую, Берасцейскую землі. Паводле яго меркаванняў, Літва ў 12 ст. размяшчалася на суседстве з Мінскам і плаціла даніну Полацку. Ён прааналізаваў працэс фарміравання і росту тэрыторыі Полацкай зямлі, прычыны барацьбы Полацка з Кіевам, а таксама выказаў меркаванне пра мясцовае паходжанне першага полацкага князя Рагвалода.
Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Катэгорыя:Гісторыкі Расіі