Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у мястэчку Нямунайціс, Літва.
Гісторыя Першы драўляны касцёл у Неманайцах быў пабудаваны ў 1625—1626 гадах Мікалаем і Казімірам Сапегамі. Жыгімонт Ваза перадаў новастворанаму прыходу тры вёскі.
У 1655 годзе касцёл спалены падчас вайны з Расіяй. У 1669 годзе касцёл быў адноўлены і разбудаваны. Пазней шматразова перабудоўваўся.
Каменны касцёл у неагатычным стылі паводле праекта Вацлава Міхневіча быў пабудаваны ў 1904 годзе. З 1909 года пачалі праводзіцца набажэнствы па-літоўску, у 1916—1918 гадах пры касцёле распачалі дзейнасць літоўскія асветніцкія і адраджэнцкія арганізацыі.
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Літвы Катэгорыя:Вацлаў Міхневіч Катэгорыя:Неманойці Катэгорыя:Збудаванні ў неагатычным стылі