Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка (, , РСФСР — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі з 2001 па 2002 гады. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАНБ.

Біяграфія Нарадзіўся 28 жніўня 1949 года ў Краснадары.

У 1972 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут.

У 1972—1976 гадах працаваў лекарам, малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

У 1976—1978 гадах — урач-хірург 2-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы.

У 1978—1980 гадах загадваў лабараторыяй 9-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы.

У 1980—1984 гадах — загадчык лабараторыі МДМІ.

У 1984—1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення ў БелНДІ туберкулёзу.

У 1990—1996 гадах — дырэктар Магілёўскага філіяла НДІ радыяцыйнай медыцыны.

У 1996—1999 гадах — дырэктар НДІ экалагічнай і прафесійнай паталогіі.

У 1999—2001 гадах — дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі.

19 кастрычніка 2001 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, 29 красавіка 2002 года за сур’ёзныя хібы ў працы вызвалены ад пасады.

Памёр 1 красавіка 2018 года.

Навуковая дзейнасць Асноўныя напрамкі дзейнасці — праблемы радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, адной манаграфіі.

Узнагароды прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1982)

Літаратура Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. Комиссары и министры здравоохранения Беларуси: историко-биографические сведения / И. В. Пантюк // Медицинские новости. — 2009. — № 7. — С. 4—10. — Сведения доступны также по Интернету: http://www.mednovosti.by/journal.aspx?article=4346.

Спасылкі І. В. Пантюк. «Камісары і міністры аховы здароўя Беларусі: гісторыка-біяграфічныя звесткі»

Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі