Ліпала́цкае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля хутара Ліпалаты, у басейне ракі Маруга.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Найбольшая глыбіня 17 м, сярэдняя 5,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,3 млн м³.

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, пераважна разараныя. Дно выслана ілам. Берагі нізкія, пясчаныя. Уздоўж берагоў слаба зарастае аерам. На ўсходзе выцякае ручай у раку Маруга.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна