Да́гдскі край () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Латвіі ў вобласці Латгалэ. Край складаецца з дзесяці валасцей і горада Дагда, які з'яўляецца цэнтрам края.
Геаграфія Край размешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе з Агланскім краем, на паўночным захадзе — з Рэзэкненскім краем, на поўначы — з Лудзенскім, на паўночным усходзе — з Зілупскім, на поўдні — з Краслаўскім краем, на ўсходзе — з Верхнядзвінскім раёнам Віцебскай вобласці Беларусі. Мяжа з Беларуссю амаль поўнасцю праходзіць па рэках Сар’янка, Сінюха (Зілупэ), Асуніца, Акціца і Тоўша.
Гісторыя Першапачаткова тэрыторыя края падпарадкоўвалася Лівонскаму ордэну.
Пасля заканчэння Лівонскай вайны ваколіцы сучаснай Дагды апынуліся ў складзе Інфлянтаў — асаблівай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пад уладай ВКЛ, якая пасля заключэння Люблінскай уніі стала кандамініумам Кароны і ВКЛ. З 1621 года ў выніку перайменавання тэрыторыя сучаснага Дагдскага края патрапіла ў адпаведнае ваяводства.
З 1772 года ў выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя адзінкі была падзелена паміж Дынабургскім (пазней перайменаваны ў Дзвінскі) і Рэжыцкім паветамі Беларускай губерні (пазней перайменавана ў Віцебскую).
18 лістапада 1918 года з набыццём Латвіяй незалежнасці край стаў часткай Латвіі. Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года ў выніку латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Краслаўскага раёна.
Насельніцтва Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 9397 чалавек. Плошча края займае 948,8 км².
Нацыянальны склад Нацыянальны склад насельніцтва края па выніках перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынамНасельніцтва Латвіі паводле перапісу насельніцтвы 2011:
НацыянальнасцьКолькасць,чал. (2011)%Латышы531464,13 %Рускія198523,96 %Беларусы5676,84 %Украінцы750,91 %Палякі2663,21 %Літоўцы230,28 %Іншыя560,68 %усяго8286100,00 %
Тэрытарыяльны падзел горад Дагда () Андрупэнская воласць () Андзэльская воласць () Асунская воласць () Бэрзінская воласць () Дагдская воласць () Константынаўская воласць () Кепаўская воласць () Сварынская воласць () Шкяўнская воласць () Эзэрніекская воласць ()
Транспарт Праз тэрыторыю адзінкі праходзяць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць Дагду з іншымі паселішчамі края, а таксама з навакольнымі краямі.
Спасылкі Афіцыйны сайт Дагдскага края
* Катэгорыя:Краі Латвіі