Вы́вежак — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аўсянка, за 25 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 1,2 км на захад ад вёскі Загуззе.

Плошча паверхні возера 0,14 (0,1Республиканская комплексная схема размещения рыболовных угодий ) км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня каля 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 1,22 км. Плошча вадазбору 0,16 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагі нізкія. Вакол возера пойма, на поўначы забалочаная. Возера слаба зарастае.

У паўночнай частцы выцякае рака Кудзінка і злучае возера Вывежак з возерам Мядзесна.

Гл. таксама Верхні Вывежак

Літаратура

Ліст карты N-35-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Всё озёра Беларуси. Популярная иллюситрированная энциклопедия. Т. 2. Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Усвячы