Дэ́м'ен Э́нтані Даф (; , , Ірландыя) — ірландскі футбаліст. Ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі (1998—2012). Гуляў на пазіцыях вінгера (на практыцы як на левым, так і на правым флангу) і ўскрайняга форварда.

Кар’ера «Блэкберн Роверс» Пачаў прафесійную кар’еру ў «Блэкберн Роверс» у 1996 годзе. Дэбютаваў у асноўным складзе ў 1997 годзе ў апошнім матчы сезону 1996/97 супраць «Лестэр Сіці». У сваім першым поўным сезоне (1997/98) выявіў сябе як вельмі перспектыўны малады ігрок, забіўшы 4 галы. Нягледзячы на вылет «Блэкберна» ў наступным сезоне, застаўся верны свайму клубу і дапамог яму спачатку вярнуцца ў Англійскую Прэм'ер-Лігу ў сезоне 2000/01, а затым выйграць Кубак Лігі. Усе гэтыя гады Даф быў адным з лідараў клуба, яго ўнёсак у поспехі «Блэкберна» цяжка пераацаніць.

Выдатна згуляў за зборную Ірландыі на чэмпіянаце свету 2002, паказаўшы сябе іграком сусветнага класа, увайшоў у сферу інтарэсаў вядучых клубаў Еўропы, але ўлетку 2002 склаў новы кантракт з клубам на чатыры гады. Сезон 2002/03 склаўся для Дафа ўдала: нягледзячы на праблемы са здароўем, ён стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы 11 галоў.

«Чэлсі» Перад наступным сезонам быў набыты «Чэлсі» за £17 млн (на той момант клубны трансферны рэкорд). У сезоне 2003/04 ён гуляў бліскуча, але адсутнасць трафеяў у «Чэлсі» падштурхнула ўладальніка клуба Рамана Абрамовіча звольніць па канчатку сезону трэнера Клаўдзіа Раньеры, а новы трэнер Жазэ Маўрынью купіў на пазіцыю Дафа галандца Ар'ена Робена, яны канкуравалі адзін з адным за месца ў складзе ў сезоне 2004/05. Даф выдатна правёў той сезон, стаўшы чэмпіёнам Англіі і забіўшы 10 галоў. Наступны сезон прынёс яму яшчэ адно золата Прэм'ер-Лігі, але быў не гэтак удалы: Даф быў не ў форме, гуляў мала.

Познія гады У выніку ў ліпені 2006 года ён перайшоў у «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы 5-гадовы кантракт. За два сезоны ў «Ньюкасле» Дэм'ен нядрэнна выявіў сябе, гуляе даволі часта, карысны, але нестабільны. З 2009 года па 2014 год з’яўляўся іграком лонданскага «Фулхэма».

10 чэрвеня 2014 года Даф далучыўся да аўстралійскага клуба «Мельбурн Сіці» ў якасці вольнага агента, падпісаўшы 1-гадавы дагаворDamien Duff makes Melbourne City move. BBC Sport.. Улетку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Шэмрак Роверс». У снежні 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыДэмьен Дафф завершил карьеру. by.tribuna.com..

Дасягненні «Блэкберн Роверс»: Уладальнік Кубка Лігі: 2002

«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (2): 2005, 2006 Уладальнік Кубка Лігі: 2005 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2005

Крыніцы

Спасылкі

Профіль і статыстыка іграка на Soccerbase.com

Катэгорыя:Футбалісты Ірландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ірландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шэмрак Роверс Катэгорыя:Ігракі ФК Мельбурн Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Блэкберн Роверс