Антаві́ль (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пішчалаўскага сельсавета.

У 1855 годзе маёнтак і ўладанне памешчыкаў Хлюдзінскіх. У пачатку 20 стагоддзя ў Машкоўскай воласці Аршанскага павета, 1 двор, 2 жыхары. Маёнтку належала 1555 дзесяцін зямлі, у тым ліку 843 дзесяціны лесуПамяць. Орша. Аршанскi раён : у 2 кнiгах : гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Кн. 2. Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2000. С. 489..

Славутасці

Страчаная спадчына Сядзіба Хлюдзінскіх «Антавіль». Разбурана ў гады савецкай улады.

Спасылкі

Катэгорыя:Пішчалаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна