PRAGNAVIT — музычны гурт з Магілёва; грае рытуальны этнічны дарк-эмбіент. Аўтар праекта — Voist Angiras.
У 1997—1998 гг. на музычным лэйбле Possession Productions былі выдадзеныя два альбомы на аўдыёкасетах. У 2000 годзе дзейнасць праекта перапынілася, але ў 2006 удзельнікі зноў адрадзілі яго, выдаўшы на музычным лэйбле Crivia Records CD-альбом Svietacjam, які адрозніваўся ад двух папярэдніх багатым выкарыстаннем жывых народных інструментаў (дуда, сурма, калюка, хмара, акарына, дрымба ды інш.), высокім узроўнем запісу.
Дыскаграфія 1997: Sljach da Dnja adnauliennja stomlienaj Maci (Шлях да дня аднаўлення стомленай маці) 1998: Viede... (Ведэ…) 2006: Svietacjam (Светацям) 2016: Skarby Zmiainaha Karala (Скарбы Змяінага Караля)«Pragnavit» пакажа «Скарбы зьмяінага караля» (аўдыё) / Tuzin.by
Супольныя праекты 2006: Хатынь: Tacet, sed loquitur
Спасылкі Старонка гурта на Facebook Старонка гурта на Last.fm Архіў матэрыялаў пра калектыў на Stigmata.name Старонка гурта ў http://vk.com https://vk.com/pragnavit
Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Беларусі
Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі