Кісялёва (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. На беразе Дзвіны. За 46 км ад Віцебска, 52 ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі вёска ў складзе маёнтка Брыгітполле. У 1846 годзе паводле інвентара ўладанне памешчыка Восіпа Багдановіча і яго жонкі Эміліі. У пачатку 20 стагоддзя ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе ва ўладанні памешчыка І.Багдановіча. Пасля вяртання ў склад БССР Кісялёва з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі. У 1936 годзе сюды была пераселена вёска Міхеенка. 20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць, у якую ўвайшоў Суражскі раён. У верасні 1943 года вёска была цалкам разбурана і было забіта 86 сялян. На фронце загінула 6 сялян, у партызанах — 2 чалавекі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчанкоўскага сельсавета быў перанесены ў в. Балашы і сельсавет пачаў называцца Балашоўскім. Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне. У 2000 годзе вёска ў складзе КУСГП «Эксперыментальная база імя Шмырова».

Насельніцтва 3 двары, 22 жыхары (1785) 3 двары, 51 жыхар (1846) 10 двароў, 68 жыхароў (1905) 8 двароў, 42 жыхары (1926) 25 двароў, 130 жыхароў (1941) 14 двароў, 37 жыхароў (1969) 4 двары, 5 жыхароў (2000) 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Суражскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна