Лучы́наўка (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці на аўтадарозе Віцебск – Лёзна (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 20 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. Гісторыя У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў кастрычніку 1943 года гітлераўскія захопнікі знішчылі вёску (40 двароў) і забілі 17 жыхароў, 60 прымусова вывезлі ў Германію. На франтах загінулі 14 вяскоўцаў, 6 у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі ў 1943-44 гадах загінулі 119 савецкіх салдат. З 16 ліпеня 1954 года ў Варонаўскім сельсавеце. У 1996 годзе вёска ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча». У 2018 годзе вёска ў складзе КСУП «Вароны».
Насельніцтва 40 двароў, 165 жыхароў (1941) 19 гаспадарак, 28 жыхароў (1996) 6 гаспадарак, 6 жыхароў (2018) Памятныя мясціны У цэнтры вёскі абеліскі на 2 брацкіх магілах савецкіх воінаў (1952) Каля шашы Віцебск — Смаленск абеліск на магіле савецкага воіна А. Ф. Драздовіча (1952) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Варонаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна