Ця́лашы (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Шапечынскага сельсавета. За 20,5 км на поўдзень ад Віцебска, 5,2 км ад чыгуначнай станцыі Замасточча на лініі Віцебск — Орша.
Гісторыя Вёска вядома з 18 стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць — «дзяржава» ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1712 годзе ў выніку праходу войск, неўраджаяў на працягу 4 гадоў і маравой язвы вёска была спустошана. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 19 стагоддзі вёска вядома як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні.
Насельніцтва 0 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шапечынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна