Куры́ленкі (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 33 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Грыбачы на лініі Віцебск — Невель, 69 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Праз вёску працякае рака Дубаўка, што ўападае ў возера Езярышча. У заходнім, паўночным і паўднёвым напрамку лясныя масівы. На ўсход ад вёскі праходзіць чыгунка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Арэхава, Мехавое, Бычыха і далей па шашы Гарадок — Невель.

Гісторыя У 1834 годзе ў складзе фальварка Сяргейкава казённага маёнтка Езярышча ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мехаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..

Насельніцтва 4 двары, 31 жыхар (1841) 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бычыхінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна