Сі́ціна (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 41 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 21 км ад станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 77 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы, усходзе і поўдні ад вёскі — лясны масіў. Праз вёску з поўначы на поўдзень працякае рака Аўсянка (прыток ракі Усвяча). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей па шашы Гарадок — Мяжа.
Гісторыя Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі ў фальварку Хвошна Езярышчанскага староства ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1841 годзе адносілася да Хвашнянскага прыхода Вазнясенскай царквы. У 1847 годзе 40 дзесяцін ворыва, 18 дзесяцін сенкосаў. У 1856 годзе 45 дзесяцін ворава, 25 дзесяцін сенажацяў. У 2-й палове 19 стагоддзя вёска ў Горкаўскай воласці і Хвашнянскім сельскім таварыстве Гарадоцкага павета. У 1905 годзе 167 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Езярышчанскім раёне, з 20 жніўня 1924 года ў Хвашнянскім сельсавеце, з 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У 1926 годзе працавалі сукнавальня, шавецкая і кравецкая саматужныя майстэрні. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 7 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Кудзінскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе і да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Гуркінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области . У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава.
Насельніцтва 6 двароў, 41 рэвізская душа (1785) 150 рэвізскіх душ (1795) 27 рэвізскіх душ (1839) 30 рэвізскіх душ (1841) 8 двароў, 43 рэвізскія душы (1847) 7 двароў, 41 жыхар (1856) 15 двароў, 118 жыхароў (1905) 26 двароў, 101 жыхар (1920) 21 двор, 111 жыхароў (1926) 129 жыхароў (1959) 106 жыхароў (1970) 13 гаспадарак, 24 жыхары (2006) 7 гаспадарак, 7 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бычыхінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна