Кро́на (, , , скар. Kr, ) — агульная назва шэрагу заходнееўрапейскіх манет, а таксама грашовая адзінка некалькіх краін. Атрымала сваю назву ад «кароны», намаляванай на манеце.

Залатыя манеты Самой першай кронай лічаць «курандор» (couronne d’oro), упершыню адчаканеннай ва Францыі у 1340 годзе пры каралю Піліпе VI (яна важыла спачатку 5,44 г, у 1385 годзе вага складала ужо 4,08 г, у 1436 годзе — 3,5 г). У 1475—1683 гадах ва Францыі чаканіліся так званыя «экю з сонцам» (па выяве сонца над каронай; ecu d’or au soleil). Французскія залатыя манеты сталі прадметам для шматлікіх перайманняў: па іх узору чаканілі залатую крону ў Англіі (з 1526 г.), залаты эскуда у Іспаніі (з 1537 г.), «курандор» у Нідэрландах (у 1540-89 гадах), «corona danica» у Даніі (з 1618 г.).

У 1551 годзе ў Англіі была выпушчанна першая срэбная крона, прыраўнаная па кошце да залатой (залатая і срэбная англійскія кроны некаторы час выпускаліся адначасова і былі прыраўнаныя да 5 шылінгам). Англійская крона працягвала чаканіцца аж да пераходу на дзесятковую манетную сістэму ў 1971 годзе.

У Новы час «залатой кронай» () назвалі манеты Нямецкага манетнага саюза, выпушчаныя ў 1857 годзе. Залатая крона важыла 11,111 г і ўтрымоўвала 10 г золата. На аверсе адлюстроўваўся партрэт аднаго з кіраўнікоў дзяржаў — удзельнікаў манетнага саюза. Выпускалі таксама залатыя манеты ў 1/2 кроны. Кронай назвалі таксама залатыя манеты Германіі, якія чаканілі ў адпаведнасці з манетным законам ад 4 снежня 1871 г. Выпускалі манеты ў 10 марак (крона), а таксама 5 марак (1/2 кроны) і 20 марак (2 кроны). На аверсе гэтых манет чаканілі партрэт кіраўніка адной з 22 нямецкіх дзяржаў, склалых Германскую імперыю, або герб аднаго з 3 імперскіх гарадоў. Чаканка залатых нямецкіх крон спынілася пасля пачатку Першай сусветнай вайны.

Гл. таксама Англійская крона Дацкая крона Ісландская крона Нарвежская крона Славацкая крона Чэшская крона Шведская крона Эстонская крона

Крыніцы

Катэгорыя:Манеты