Гаці́. Сустракаецца таксама варыянт Га́ці (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 52 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 4 км ад станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 87 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы і поўдні — лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Газьба і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.
Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска Гаць у Суражскім павеце Полацкай губерні. У 1795 годзе ўладанне Я.Булгака. З 1866 года вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета. У 1895 годзе адкрыта школа граматы (20 хлопчыкаў). У пачатку 20 стагоддзя вёска ў складзе Чурылаўскай сельскай грамады Зайкаўскай воласці і Вузкаўскага праваслаўнага прыхода, 194 дзесяціны непрыдатнай, 220 — прыдатнай зямлі, 9 — лесу. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. У 1926 годзе працаваў пункт ліквідацыі непісьменнасці (29 вучняў). З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У пачатку 1930-х гадоў дзейнічаў калгас «Чырвоная перамога», была кузьня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну спалена, у лютым 1942 года гітлераўцы расстралялі 30 жыхароў. З фронту не вярнуліся 8 жыхароў. У 1944-50 гадах дзейнічаў калгас імя Варашылава. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Ільіча». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области.
Насельніцтва 13 двароў (1785) 83 рэвізскія душы (1795) 14 двароў, 96 рэвізскіх душ (1841) 25 двароў, 238 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя) 42 двары, 229 жыхароў (1920) 49 двароў, 263 жыхары (1926) 33 двары, 133 жыхары (1940) 55 жыхароў (1959) 41 жыхар (1970) 12 гаспадарак, 13 жыхароў (2002) 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна