Рэ́пішча (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 51 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 30 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 86 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе і поўдні знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Баркі і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.

Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска ў Казьянскім старостве Суражскага павета Полацкай губерні. У 1797 годзе ўладанне Н. І. Лявонцевай, перададзенае з дзяржаўнага Казьянскага ведамства, 43 рэвізскія душы. У 2-й палове 19 стагоддзя — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе фальварак, 168 дзесяцін зямлі, 10 дзесяцін лесу, адносіўся да Дубакрайскага праваслаўнага прыхода. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. У 1925 годзе працавала ваўначоска, рамеснікі: 2 краўцы, 2 шаўцы. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне, з 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У Другую сусветную вайну вёска спалена карнікамі. З фронту не вярнуліся 16 жыхароў. У 1944-50 гадах дзейнічаў калгас «Барэц». У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Ільіча». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета.

Насельніцтва вёска Рэпішча: 1 двор, 17 жыхароў; вёска Рэпішчы: 8 двароў, 72 жыхары (1785) 4 двары, 35 рэвізскіх душ (1841) 11 двароў, 71 жыхар (1905) 21 двор, 97 жыхароў (1920) 25 двароў, 97 жыхароў (1925) 26 двароў, 82 жыхары (1940) 52 жыхары (1959) 24 жыхары (1970) 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2000) 1 гаспадарка, 1 чалавек (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна