Шмані́ (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 52 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 87 км ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель. На паўночным захадзе працякае ручай, на паўночным усходзе знаходзіцца ўчастак лесу. Транспартныя суязі па мясцовай аўтадарозе праз вёску Газьба і далей па дарозе Гарадок — Мяжа. Гісторыя У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Казьянскім старостве Суражскага павета Полацкай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У канцы 18 стагоддзя перададзена ў склад Езярышчанскага староства Гарадоцкага павета той жа губерні. У ё795 годзе вёска Шманава дадзена ў арэнднае валоданне тайнаму саветніку Я. І. Булгакаву. З 1802 года ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1838 годзе вёска ў маёнтку Чурылава, уладанне князя А.Шчарбатава. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Чурылаўскага сельскага таварыства і Вускаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 115 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе частка гаспадарак займалася саматужным промыслам сталярным, шавецкім, кравецкім, пляценнем кошыкаў, працавалі кузьня, ваўначоска. У пачатку 1930-х гадоў працаваў калгас «Новае жыццё». З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў лютым 1942 года спалена гітлераўцамі, загінулі 8 жыхароў, з франтоў не вярнуліся 44 вяскоўцы. У 1944-50 гадах дзейнічаў калгас імя Сталіна. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета.

Насельніцтва 11 двароў, 67 рэвізскіх душ (1785) 52 рэвізскія душы (1795) 8 двароў, 52 рэвізскія душы (1841) 21 двор, 170 жыхароў (1905) 29 двароў, 171 жыхар (1920) 31 двор, 186 жыхароў (1925) 60 двароў, 210 жыхароў (1940) 154 жыхары (1959) 74 жыхары (1970) 18 гаспадарак, 28 жыхароў (2000) 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна