Ку́дзіны (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета.

У 1954—1977 гадах цэнтр Кудзінскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 5 (1559).. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Марчанскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета.

Назва Імя "Кудзін" і адпаведнае патранімічнае прозвішча "Кудзіновіч" ("Кудинъ Пилиповичъ", "Левонъ, Нестеръ Кудиновичи") згадваюцца пад Кобрынню (в. Залессе) у "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г.Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 98-99.. Ёсць літоўскі тапонім Kudinai. Было балцка-прускае імя KudynR. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 49..

Славутасці Помнік землякам (1970). У 1970 годзе ў вёсцы была ўсталявана жалезабетонная стэла вышынёй 4,5 м і шырынёй 1,1 м з надпісам «Бессмяротнай славе землякоў, якія загінулі ў баях за гонар, свабоду і незалежнасць нашай сацыялістычнай Радзімы ў вайне 1941—1945 гг. Збудаваны калгаснікамі калгаса „Зара“ ў гонар 25-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй». На стэле размешчаны дзве мемарыяльныя пліты, на якіх пералічаны прозвішчы 72 землякоўЯндекс карты. Памятник землякам.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Езярышчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна