Мацей Якубавіч Бутрымовіч (,;  — ) — падстароста і мечнік Пінскага павета, удзельнік Чатырохгадовага Сойма.

Біяграфія Прадстаўнік роду Бутрымовічаў герба «Тапор», сын Якуба і Настассі. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. Прыхільнік партыі гетмана Міхаіла Казіміра Агінскага.

З 1776 года паручнік пяцігорскіх войскаў ВКЛ. У 1778 намінаваны канюшым Пінскага павета. З 1780 — мечнік Пінскага павета, з 1783 — суддзя гродскі, а ў 1785 — падстароста пінскі.

У 1778 — разам з гетманам Агінскім з уласнай ініцыятывы распачаў будаўніцтва трактаў з Пінска ў кірунку Слоніма і ВалыніAndrzej Krajewski, Polskie drogi, serwis Motofakty.pl.

У 1781 і 1786 быў дэпутатам Літоўскага трыбунала.

У сваім маёнтку Крыстынаў стварыў узорную гаспадарку, размясціўшы яе на асушаных балотах. Клапаціўся аб сваіх сялянах. Заснаваў школу для дзяцей рамеснікаў і сялян.

У самім Пінску Бутрымовіч пабудаваў палац у стылі класіцызму.

У 1784 скончыў будаўніцтва мухавецкага і целяханаўскага водных каналаў.

У 1788 — быў выбраны паслом на Вялікі Сойм у Варшаве. Уваходзіў у камісію па экзамінаванні скарбу ВКЛ, дэпутацыю экзамінавання справы аб абвінавачаных у бунтах. Выступаў за стварэнне ў Рэчы Паспалітай аўтаномнай праваслаўнай улады. Унёс на Сойм прапановы па паляпшэнні стану яўрэяў у Рэчы Паспалітай, пасля чаго стаў членам дэпутацыі па пытаннях яўрэяўhttp://belisrael.info/?p=10126. Выступаў за перадачу адукацыі ў краіне ад Адукацыйнай камісіі да манаскіх ордэнаў. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыіAdam Skałkowski, Towarzystwo przyjaciół konstytucji 3 maja, Kórnik, 1930, s. 68..

Пасля 1792 звестак пра Бутрымовіча амаль няма. Вядома, што жыў на Піншчыне. Памёр у 1810 ці 1814 г.

Сям’я

Быў жанаты двойчы. З першай жонкай, Крыстынай Лях-Шырмай (Krystyna Lach-Szyrma), была дачка Юзэфа, якая стала жонкай Міхаіла Орды. Сынам пары, унук Мацея Бутрымовіча, быў Напалеон Орда.

Таксама меў двух сыноў: Рычарда і Ксаверы.

Узнагароды За заслугі ў наладжванні транспартных камунікацый быў узнагароджаны ордэнамі Белага Арла і Святога Станіслава.

Памяць Імя Мацея Бутрымовіча насіла ў міжваенны час адна з пачатковых школ у Любліне (ток ).

Літаратура Helena Waniczkówna. Butrymowicz Mateusz // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław-Kraków, 1937.

Спасылкі Maciej Butrymowicz, (w:) Sejm-wielki.pl (pl)

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага Мацей Катэгорыя:Мечнікі пінскія Катэгорыя:Суддзі гродскія пінскія Катэгорыя:Падстаросты пінскія