Анато́ль Ці́ханавіч Сыс (, Гарошкаў, , Гомельская вобласць — , ) — беларускі паэт.

Біяграфія Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А. Бяляцкім, С. Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца XX ст. Паэзія, грамадзянская і творчая пазіцыя А. Сыса аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.

Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» 1987—1988 гг. і мітынгу супраць разбурэння Верхняга Горада ў МінскуСяржук Вітушка.

Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы — Гарошкаў.

Бібліяграфія Сыс, А. Агмень. — 1988. Сыс, А. Пан Лес. — Мінск: Мастацкая літаратура,1989. — 111с. ББК 84 Бел7 ISBN 5-340-00416-3. Сыс, А. Сыс. — 2002. Сыс, А. Лён. / укл., прадм. М.Скобла. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 436с. ББЛ 84 (4 Беи)ISBN 985-6824-35-4 Сыс, А. Alaiza / укл. А.Бяляцкі. — Вільня: Gudas, 2009. — 212с. Сыс, А. Берагі майго юнацтва / укл., прадм. А.Бяляцкі.— Мінск: Галіяфы, 2016. — 250с. УДК821.161.3-1 ББК 84 (4Беи)-5 С95 ISBN 978-985-7021-97-0.

Аўтарскае чытанне

Анатоль Сыс цалкам чытае «Маналог „тутэйшага“». Першы мітынг Талакі. Мінск, плошча Свабоды, 1988 год.

Ацэнкі У сваіх успамінах Валянціна Якімовіч адзначае, што яе «прыцягвалі і прыцягваюць да паэзіі Анатоля Сыса мудрасць і, да наіўнасці, надзвычайная шчырасць, прастата й узнёсласць, рамантычнае, вытанчана-пажадлівае ўспрыняцце свету, непераадольная прага да жыцця й усведамленне яго найабмежаванасці, імпульсіўнасць і безабаронная, амаль дзіцячая, даверлівасць у адносінах да чытача»В. Якімовіч. «Я такі, які ёсць…» // Верасень: Літаратурна-мастацкі часопіс. № 23. 2020.

Крыніцы

Літаратура

Бяляцкі, А. Асьвечаныя беларушчынай  — Вільня: 2012. — 464 с. — С. 103—149; Ягамосьць / Укл. С. Сыс. — Мінск: Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2009 — 80 с.

Спасылкі Цытаты Анатоля Сыса http://sys.knihi.com/  — біяграфія і некаторыя творы А. Сыса Бязлепкіна, А. Пентхаўз для Сыса // ARCHE. № 4, 2005.

Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі