Андэрсан Луіс ды Соза (; , Сан-Бернарду), больш вядомы як Дэку ( — прафесійны футбаліст, выступаў за зборную Партугаліі (атрымаў партугальскае грамадзянства ў 2002 годзе). Гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы і лічыўся адным з найлепшых футбалістаў гэтага амплуа ў свеце, Дэку двойчы абвяшчалі найлепшым паўабаронцам Лігі чэмпіёнаў (у 2004 і 2006 гадах).
Прыбыццё ў Еўропу Дэку прыбыў у Партугалію ў 1997 г. ва ўзросце 19 гадоў з бразільскага «Карынтыянса», каб выступаць за лісабонскую «Бенфіку» разам з іншым бразільскім футбалістам Каджу. Нягледзячы на зробленае Дэку на трэніроўцы добрае ўражанне, кіраўніцтва «Бенфікі» вырашыла аддаць бразільца ў арэнду клубу другой партугальскай лігі «Алверка», дзе ён адыграў адзін сезон. Дэку паказаў сябе добра і быў блізкі да падаўжэння кантракту з «Бенфікай» ужо як гулец асноўнага складу, аднак лісабонскі клуб і агент гульца не дасягнулі дамоўленасці, паколькі трэнер Грэм Сунес не бачыў у футбаліста перспектыў. Пасля гэтага ў сезоне 1998/1999 Дэку быў прададзены ў «Салгейруш» з горада Порту, за які згуляў да снежня 12 матчаў і забіў 2 галы. Яго гульня прыцягнула ўвагу кіраўніцтва клуба «Порту», і ў зімовае трансфернае акно быў аформлены пераход Дэку ў «Порту».
«Барселона»
17 чэрвеня 2004 Дэку на партугальскім радыё заявіў, што ён, хутчэй за ўсё, пяройдзе ў «Чэлсі» (які толькі што ўзначаліў Маўрынью) адразу пасля Еўра 2004. Па яго словах, паміж клубамі ўжо была дасягнута дамова, і толькі некаторыя фармальнасці аддзялялі яго ад пераезду ў Англію.
Аднак ужо 26 чэрвеня 2004 партугальская газета распаўсюдзіла навіну аб магчымым пераходзе футбаліста ў «Барселону», таксама не пераставала цікавіцца гульцом мюнхенская «Баварыя». У выніку «Барса» здолела перадаць партугальскаму боку суму ў 15 млн еўра, а таксама правы на ўзыходзячую зорку партугальскага футбола Рыкарду Куарэжму. 6 ліпеня 2004 Дэку стаў гульцом сіне-гранатавых.
Шмат хто лічыў, што ў «Барселоне» Дэку будзе знаходзіцца ў цені бразільскай зоркі Раналдынья, хоць ён і гуляе на пазіцыі больш у цэнтры поля, чым у нападзе (дзякуючы сваім здольнасцям у адборы мяча), аднак футбаліст працягваў дэманстраваць добрую гульню. У снежні 2004 ён быў другім у спісе «Залатога мяча», саступіўшы Андрэю Шаўчэнку і апярэдзіўшы на 6 галасоў Раналдынью.
У складзе «Барселоны» Дэку папоўніў сваю скарбонку медалёў двума чэмпіёнскімі тытуламі ў Іспаніі, а таксама другім кубкам Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2005/06.
У сезоне 2006/07 Дэку ўсталяваў рэкорд Лігі чэмпіёнаў з 3 званнямі найлепшага гульца матча («Vodafone Man of the Match»). Таксама, нягледзячы на пройгрыш «Барселоны» ў фінале клубнага чэмпіянату свету «Інтэрнасьяналу», Дэку быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.
Дасягненні Пераможца Лігі Чэмпіёнаў: 2003/04, 2005/06 Уладальнік Кубка УЕФА: 2002/03 Чэмпіён Іспаніі: 2004/05, 2005/06 Чэмпіён Партугаліі: 1998/99, 2002/03, 2003/04 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2005/06, 2006/07 Уладальнік Кубка Партугаліі: 1999/00, 2000/01, 2002/03 Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 1998/99, 2000/01, 2002/03 Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2004 (2-е месца) і чэмпіянату свету 2006, згуляў больш за 30 гульняў за зборную Срэбны мяч (другое месца як найлепшы гулец Еўропы): 2003/04 Самы каштоўны гулец Лігі чэмпіёнаў: 2003/04 Найлепшы паўабаронца Лігі чэмпіёнаў: 2003/04, 2005/06 Залаты мяч Клубнага чэмпіянату свету: 2006
Крыніцы
Спасылкі Статыстыка на сайце FootballDabase.com Профіль на сайце ФК «Барселона» Статыстыка выступаў у чэмпіянаце Іспаніі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Флуміненсі Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Салгейруш Катэгорыя:Ігракі ФК Алверка Катэгорыя:Ігракі ФК Карынтыянс