Бакары Санья (; нар. , Санс, Бургундыя, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2007—2016).

Клубная кар’ера «Асер» Бакары Санья згуляў за «Асер» 87 матчаў у чэмпіянаце Францыі і быў уключаны ў склад, які выйграў Кубак Францыі ў 2005 годзе. Таксама ён гуляў у Кубку УЕФА ў кожным з трох сезонаў, калі ён быў футбалістам асноўнага складу. Бакары згуляў 17 матчаў у гэтым турніры. Таксама ён быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату Францыі як правы абаронца.

«Арсенал» 12 ліпеня 2007 года Бакары Санья перайшоў з «Асера» ў лонданскі «Арсенал». Яму далі футболку пад нумарам 3, якую да яго насіў Эшлі Коўл, які цяпер гуляе за лонданскі «Чэлсі». 19 ліпеня ён дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць турэцкага клуба «Генчлербірлігі», якую «Арсенал» упэўнена выйграў 3:0. У Прэм’ер-лізе Санья зайграў з 1-га тура ў матчы супраць «Фулхэма» («Арсенал» перамог 2:1). Санья ў большасці выпадкаў гуляў правага абаронцу, хоць ён таксама мог згуляць і ў цэнтры, і на левым флангу, і нават у паўабароне. Са сваім прыходам, ён зрушыў свайго новага аднаклубніка Эмануэля Эбуэ на ролю правага паўабаронцы.

3 лютага 2008 года Бакары Санья стаў аўтарам галявой перадачы на Эмануэля Адэбаёра ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці», калі «Арсенал» выйграў 3:1.

23 сакавіка 2008 года Бакары забіў свой першы гол у складзе «кананіраў». Пасля падачы вуглавога ён відушча прабіў галавой у браму лонданскага «Чэлсі». Аднак гэты гол не выратаваў «Арсенал» ад паражэння з лікам 1:2.

«Манчэстэр Сіці» 12 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Санья ў «Манчэстэр Сіці». У маі 2017 года манчэстэрскі клуб абвясціў, што не будзе падаўжаць кантракт ў абаронцам, які заканчваўся ўлетку«Ман Сити» подтвердил информацию об уходе Наваса, Клиши и Санья.

«Беневента» У першай палове сезона 2017/18 заставаўся без каманды, а ў лютым 2018 года стаў іграком італьянскага клуба «Беневента»Санья подписал контракт с «Беневенто» до конца сезона. Па выніках сезона 2017/18 «Беневента» страціў месца ў Серыі A, і Санья пакінуў каманду.

«Манрэаль Імпэкт» У жніўні 2018 года перайшоў у клуб амерыканскай МЛС «Манрэаль Імпэкт»Экс-защитник «Арсенала» и «Ман Сити» Санья стал игроком «Монреаля» из МЛС. У студзені 2020 года абвясціў аб сваім зыходзе з каманды.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Асер Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Беневента Катэгорыя:Ігракі ФК Манрэаль