Рускі марш — штогадовае шэсце і мітынг прадстаўнікоў рускіх нацыяналістычных арганізацый па Маскве і іншых гарадах Расіі 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства. Упершыню прайшоў у 2005 годзе.

Арганізатары Арганізатарамі першага РМ у 2005 годзе выступілі: Еўразійскі саюз моладзі. Моладзевае крыло Міжнароднага еўразійскага руху, створанага Аляксандрам Дугіным. Лідар — Валерый Каровін. Рух супраць нелегальнай іміграцыі. Лідар — Аляксандр Бялоў-Поткін. Нацыянал-патрыёты Расіі («НПР»). Лідар — Аляксей Жываў. Нацыянальна-дзяржаўная партыя Расіі. Лідар — Аляксандр Севасцьянаў. Нацыянальна-патрыятычны фронт «Памяць». Таварыства «Праўда». Лідар — Валерый Якушаў. Рускі агульнанацыянальны саюз. Лідар — Ігар Арцёмаў. Рускі грамадскі рух. Лідар — Канстанцін Крылоў. Рух «Рускі парадак». Лідар — Васіль Ансімаў.

Катэгорыя:Палітыка Расіі