Кісялі́ (, ), раней Дымакуры — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавета.
За 800 м на поўдзень ад вёскі, на левым беразе ракі Сакалянкі, знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча Кісялі-Дымакуры, дзе, на думку некаторых даследчыкаў, у XI ст. размяшчаўся «горад» ОдрскЕрмаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл. -- С. 35..
Гісторыя Згадваецца ў 1643 як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 147v..
Да 12 лютага 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Сальніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Коханаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна